1 верасня 2024, Нядзеля, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Байдэн дазволіў Украіне біць па РФ зброяй ЗША, але ёсць нюансы

3
Reuters: Байдэн дазволіў Украіне біць па РФ зброяй ЗША, але ёсць нюансы

Белы дом указаў на канкрэтную цэль.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн дазволіў Украіне прымяняць амерыканскую зброю для ўдараў па тэрыторыі Расеі з абмежаванай мэтай абароны Харкава.

Аб гэтым пішуць The Washington Times і Reuters са спасылкай на шэраг амерыканскіх чыноўнікаў, якія размаўлялі на ўмовах ананімнасці.

«Прэзідэнт Джо Байдэн ціха дазволіў Кіеву запускаць выдадзеную ЗША зброю па вайсковых аб'ектах у Расеі, якія падтрымліваюць наступ на паўночна-ўсходні ўкраінскі горад Харкаў», - піша Reuters са спасылкай на чатырох высокапастаўленых асоб ЗША.

Агенцтва дадае, што гэтая пастанова азначае змену палітыкі Байдэна, які рашуча адмаўляўся дазволіць Украіне выкарыстоўваць амерыканскую зброю для ўдараў унутры Расеі.

Суразмоўцы на ўмовах ананімнасці заявілі, што пастанова Байдэна тычыцца толькі расейскіх аб'ектаў каля мяжы з Харкаўскай вобласцю, дзе акупанты пачалі наступ.

«Нядаўна прэзідэнт даручыў сваёй камандзе забяспечыць магчымасць выкарыстання прадстаўленай ЗША зброі для супрацьдзеяння агню ў Харкаўскай вобласці, каб Украіна магла нанесці ўдар па расейскіх войсках, якія атакуюць іх ці рыхтуюцца да нападу», - сказаў адзін з чыноўнікаў.

Чыноўнікі падкрэслілі, што ЗША ўсё яшчэ забараняюць Украіне выкарыстоўваць выдадзеныя ЗША ракеты вялікай далёкасці і іншыя боепрыпасы для наступальных удараў па тэрыторыі Расеі. Гэта забарона тычыцца запускаў дальнабойных ракет ATACMS.

Зрэшты, пастанова Байдэна таксама не азначае, што ЗША ўхваляюць атакі беспілотнікаў, якія Украіна ажыццяўляе супраць расейскіх нафтавых аб'ектаў.

Са слоў аналітыкаў, Байдэн сутыкнуўся з патэнцыйна нязручнай перспектывай, што падчас правядзення саміту NАТО ў ліпені расейскія войскі будуць наступаць на Харкаў і на ўсход Украіны, калі альянс адзначае сваю 75-ю гадавіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках