1 верасня 2024, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чэрвені падаражэюць паслугі ЖКГ, некаторыя - адразу на чвэрць

4
У чэрвені падаражэюць паслугі ЖКГ, некаторыя - адразу на чвэрць

На колькі пацяжэюць рахункі?

З 1 чэрвеня вырастуць тарыфы на ацяпленне, абаграванне вады і электраэнергію. Некаторыя іншыя жыллёва-камунальныя паслугі падаражэлі з 1 студзеня. "Зеркало" распавяло, як падвышэнне адаб'ецца на рахунках.

Як зменяцца плацяжы за падагрэў вады і ацяпленне

У Беларусі з 1 чэрвеня паднімуць тарыфы на электраэнергію, а таксама на ацяпленне і падагрэў вады. Іх падвысяць на 24,8% - да 30,8592 рубля за 1 Гкал.

У двухпакаёвай кватэры ў Менску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, за спажыты аб'ём ацяплення ў 1,0163 Гкал зараз трэба заплаціць 25,12 рубля. Паводле новых тарыфаў гэтая сума складзе 31,36 рубля. Розніца - 6,24 рубля. Плаціць паводле новых тарыфаў беларусы пачнуць, зразумела, калі стартуе новы ацяпляльны сезон.

А вось рахункі за падагрэў вады вырастуць ужо з чэрвеня. Так, за гарачую ваду (за 0,4198 Гкал) у гэтай жа двухпакаёўцы ў Менску паводле льготнага тарыфу ў наступным месяцы выйдзе 12,96 рубля. У траўні за гэты ж аб'ём трэба заплаціць 10,38 рубля.

На колькі вырастуць рахункі за электрычнасць

У Беларусі з 1 чэрвеня падаражэе абаграванне жылля электрычнасцю. Падвысяць у тым ліку тарыф, які некаторыя спажыўцы называюць «тры капейкі». Ён падаражэе амаль на 15 адсоткаў.

Напрыклад, аднаставачны тарыф, які прымяняецца як на абаграванне жылля, так і на астатнія патрэбы, вырасце на 3,6% — да 0,1122 рубля. Гэты тарыф не патрабуе ўстаноўкі асобнага спецыяльнага лічыльніка ацяплення. Яго могуць выкарыстоўваць не толькі ўладальнікі прыватных дамоў, але і жыхары шматкватэрных дамоў.

Прывядзём прыклад, як зменяцца сумы плацяжоў. Калі сям'я выдаткоўвае 300 кВт•гадз, паводле цяперашніх тарыфаў трэба заплаціць 32,43 рублі, а з чэрвеня — 33,66 рублі.

Ёсць яшчэ адзін тарыф на ацяпленне жылля, які патрабуе ўстаноўкі спецыяльнага дадатковага лічыльніка, - яго некаторыя спажыўцы называюць «тры капейкі». Ён лічыць спажытую электраэнергію на абаграванне спецыяльным тарыфам. З 1 чэрвеня гэты тарыф павялічыцца на 14,5% - да 0,0514 рубля за 1 кВт•г.

Напрыклад, за 300 кВт•гадз цяпер трэба заплаціць 13,47 рубля, а ў наступным месяцы за гэты ж спажыты аб'ём выйдзе 15,42 рубля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках