1 верасня 2024, Нядзеля, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціха зайшлі: F-16 ва Украіне стануць для расейцаў сюрпрызам

3
Ціха зайшлі: F-16 ва Украіне стануць для расейцаў сюрпрызам

Самалёты могуць з'явіцца незаўважна і раней за тэрмін.

Палкоўнік запасу УСУ, пілот-інструктар Раман Світан распавёў у эфіры Radio NV, як напады акупантаў па вайсковым аэрадроме ў Стараканстанцінаве звязаныя са знішчальнікамі F-16.

«Для расейцаў гэтая база асноўная, прынамсі, іх асноўнае месца прыкладання сіл, калі можна так сказаць, ракет, разумеючы, што на гэтай базе могуць быць разгорнутыя F-16, разумеючы, што там Су-24 размешчаны, аэрадромна-тэхнічнае абсталяванне, палівазапраўшчыкі, гэта значыць цэлы комплекс падрыхтоўчых мерапрыемстваў. І расейцы спрабуюць [аэрадром] неяк дастаць», — зазначыў Світан.

Таксама ён адказаў на пытанне, ці сапраўды расейцы адразу зразумеюць аб з'яўленні ва Украіне самалётаў F-16:

«Тэарэтычна магчыма з'яўленне F-16 і раней, пра якія ніхто толкам і не ведаў, тым больш, калі ў закрытым рэжыме гэтыя палёты выконваліся. Гэта магчыма без праблем, фактычна. І з'явіцца F-16 у нас ужо могуць без апавяшчэнні расейцаў пра гэта. Расейцы могуць даведацца, што зайшлі F-16 і пачалі выконваць баявыя задачы толькі па тых ракетах, якія да іх зойдуць <...> Калі адпрацуюць JASSMы, тады будзе зразумела, што зайшлі F-16».

Пры гэтым Світан распавёў, што F-16 - гэта такая машына, якая «магла з'явіцца няўзнак»:

«Для гэтага самалёты патрэбныя. Хуткасць - звышгукавая, падлетны час - некалькі дзясяткаў хвілін. Зайшоў, выканаў баявую задачу, пайшоў. Ціха зайшлі, ціха сышлі. У гэтым увесь сэнс авіяцыі».\

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках