1 верасня 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сродкі інавацыйнага фонду Гомельскага аблвыканкама дасталіся вытворцу вайсковай оптыкі

5
Сродкі інавацыйнага фонду Гомельскага аблвыканкама дасталіся вытворцу вайсковай оптыкі

Падсанкцыйнае прадпрыемства разлічвае закупіць станкі Siemens.

28 траўня ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» правёў закуп трох фрэзерных апрацоўчых цэнтраў з лічбавым праграмным кіраваннем Siemens агульным коштам 5 032 379 BYN. Закупка была праведзеная з адной крыніцы пасля таго, як былі адхіленыя ўсе заяўкі, што паступілі на раней аб'яўлены тэндар. Пастаўка станкоў павінна адбыцца не пазней за 16 снежня 2024 года, адзначае «Флагшток».

Набыццё станкоў ажыццяўляецца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Гомельскага аблвыканкама. Для Рагачоўскага завода «Дыяпраектар» гэта ўжо не першая пакупка абсталявання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду аблвыканкама за апошні год. У 2023 годзе завод за гэтыя сродкі набыў вакуумную ўстаноўку і фрэзерны апрацоўчы цэнтр на агульную суму больш за 3,9 млн. BYN.

Інавацыйны фонд Гомельскага аблвыканкама фармуецца за кошт адлічэнняў у бюджэт ад прыбытку прадпрыемстваў. Сродкі інавацыйнага фонду выдзяляюцца на конкурснай аснове. Умовамі атрымання сродкаў з'яўляецца інавацыйны характар прадукцыі, экспартная арыентаванасць і высокі ўзровень дададзенай вартасці. Вытворчасць якой менавіта прадукцыі прафінансаваная з абласнога інавацыйнага фонду не паведамляецца. У 2022 годзе сродкі інавацыйнага фонду дасталіся ААТ «Гомсельмаш».

ААТ «Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» спецыялізуецца на вытворчасці оптыкі вайсковага прызначэння: прыцэлы, прыборы начнога бачання, візіры для назіраннем за полем бою і т. п. У ліпені 2023 года прадпрыемства было ўключанае ў санкцыйны спіс Украіны за дапамога расейскай агрэсіі. Акрамя таго завод з'яўляецца ўдзельнікам холдынгу БелОМА, на які з красавіка 2022 года распаўсюджваюцца санкцыі ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках