1 верасня 2024, Нядзеля, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вынеслі прысуд топ-мэнэджарам «Белінвестбанка»

2
У Менску вынеслі прысуд топ-мэнэджарам «Белінвестбанка»

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

У Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд у справе экс-кіраўніка «Белінвестбанка» Андрэя Брыштэлева і іншых топ-мэнэджараў. Пра гэта паведамляе «Зеркало» са спасылкай на прэс-службу Генпракуратуры. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.

Андрэя Брыштэлева прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва вялікай суме, асобай, якая займае адказнае становішча (ч.3 арт.430) КК Беларусі. Яго прысудзілі да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам сумай 2 000 базавых адзінак (80 тысяч рублёў).

Былога выканаўчага дырэктара «Белінвестбанка» Андрэя Раманенкі і начальніка аднаго са структурных падраздзяленняў банка Ігара Піскунова прызналі вінаватымі ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі (ч.2 арт.424). Акрамя таго, Піскунова прызналі вінаватым у дапамозе ў дачы хабару (ч.6 арт. 16, ч.2 арт.431) КК Беларусі. Які прысуд ім вынеслі - не паведамляецца.

Прысуд у законнае дзеянне не ўвайшоў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Нагадаем, інфармацыя аб затрыманні Андрэя Брыштэлева з'явілася ў канцы красавіка 2022 года. Пасля гэтага «Белінвестбанк» быў некалькі месяцаў «абязгалоўлены». Асноўны акцыянер «Белінвестбанка» - Дзяржкаммаёмасці.

Суд над топ-мэнэджарамі банка пачаўся 5 снежня 2023 года. Ён праходзіў у закрытым рэжыме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках