1 верасня 2024, Нядзеля, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Літвы: Украіна мае права біць па расейскіх вайсковых цэлях у Беларусі

30
Кіраўнік МЗС Літвы: Украіна мае права біць па расейскіх вайсковых цэлях у Беларусі

Са слоў дыпламата, Украіна мае права пераносіць выбар цэляў.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс адказаў на пытанне, ці мае Украіна права біць па расейскіх цэлях на тэрыторыі Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Дыпламат мяркуе, што Украіна мае права на абарону:

«Я маю на ўвазе, што Украіна павінна мець магчымасць абараняцца. Калі Расея, асцерагаючыся, што аб'екты могуць быць атакаваныя на яе тэрыторыі, можа перамясціць іх кудысьці яшчэ, то я думаю, што і выбар цэляў павінен быць перанесены», - адзначыў Ландсбэргіс.

Адзначым, што ў Празе 31 траўня праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін НАТА.

ЗША, Нямеччына, Францыя і Вялікая Брытанія раней дазволілі Украіне біць па цэлях на тэрыторыі Расеі перададзенай зброяй, аднак толькі пры абароне Харкава. Шэраг краін, сярод якіх Польшча, Швэцыя, Літва, Латвія, Эстонія і Нідэрланды, выступаюць за паслабленне абмежаванняў на выкарыстанне заходняй зброі УСУ.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках