1 верасня 2024, Нядзеля, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падпісала пагадненне па бяспецы з яшчэ адной краінай

Украіна падпісала пагадненне па бяспецы з яшчэ адной краінай

Яна дапаможа Украіне NASAMS, F-16 і не толькі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Стэрэ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі і доўгатэрміновай падтрымцы. Як паведаміла прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны, дакумент падпісаны 31 траўня ў Стакгольме (Швэцыя).

Пагадненнем прадугледжана, што сёлета Нарвегія перадасць Украіне не менш за 13,5 млрд нарвежскіх крон (блізу 1,2 млрд еўра) вайсковай дапамогі. Усяго ў доўгатэрміновую праграму Нансэна ў падтрымцы Украіны Нарвегія заклала амаль 6,4 млрд еўра на 2023-2027 гады. Нарвежская падтрымка Украіны будзе прадаўжацца цягам усяго тэрміну дзеяння пагаднення.

Адзначаецца, што разам з хаўруснікамі Нарвегія будзе дапамагаць Украіне развіваць здольнасці ў сферы сучасных баявых самалётаў і ўжо фіксуе дакладную гатоўнасць перадаць знішчальнікі F-16.

Акрамя таго, Осла зробіць важкі ўнёсак у развіццё марскіх магчымасцяў у Чорным і Азоўскім морах, працягне перадаваць сістэмы NASAMS, а таксама абсталяванне да іх і будзе навучаць спецыялістаў.

- Украіна і Нарвегія будуць працаваць над паглыбленнем абаронна-прамысловага супрацоўніцтва. Не вайсковыя блокі пагаднення датычацца падтрымкі Украінскай формулы міру, санкцый, кампенсацыі страт, прыцягнення агрэсара да адказнасці, а таксама дапамогі ў эканамічным аднаўленні, гуманітарным размінаванні, абароне крытычнай інфраструктуры і барацьбе з расейскай прапагандай. Нарвежскія шпіталі і ў далейшым будуць надаваць дапамогу ўкраінцам. Нарвегія цвёрда перакананая, што будучыня Украіны і яе народа - у еўраатлантычнай супольнасці. Таму будзе працаваць над будучым сяброўствам краіны ў NATO, - адзначылі ў ОП.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках