1 верасня 2024, Нядзеля, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія памежнікі заявілі аб затрыманні байца Замежнага легіёна

9
Беларускія памежнікі заявілі аб затрыманні байца Замежнага легіёна

Праз яго хобі.

Сілавікі 29 траўня затрымалі ў Маладзечне мясцовага жыхара, які падазраецца ў занятках кантрабандай. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.

У яго доме знайшлі камплектуючыя для зборкі беспілотных лятальных апаратаў, а таксама паветраную вінтоўку «саматужнай вытворчасці», нямецкую вінтоўку Mauser, боепрыпасы калібру 7.62 мм, кулі для дробнакалібернай вінтоўкі, значкі, шэўроны і медалі Французскага Замежнага легіёна.

«Устаноўлена, што мужчына ў перыяд з 2000 да 2005 года праходзіў службу ў «Французскім легіёне» і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афрыкі. Са слоў затрыманага, цяпер яго хобі — зборка беспілотнікаў для ўласных мэт. Акрамя таго, устаноўлена, што мужчына актыўна ўдзельнічае ў абмеркаванні розных тэм у экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах», - заявілі ў Дзяржпамежкамітэце.

Нягледзячы на тлумачэнні затрыманага, у ДПК упэўненыя, што беспілотнікі ён збіраў не ў якасці хобі, а «для кантрабандыстаў».

Затрыманага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Маладзечанскага РАУС. На яго пачалі крымінальную справу, але не ўдакладнілі, паводле якога артыкула.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках