1 верасня 2024, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блінкен пацвердзіў, што ЗША дазволілі Украіне біць па Расеі амерыканскай зброяй

5
Блінкен пацвердзіў, што ЗША дазволілі Украіне біць па Расеі амерыканскай зброяй
ЭНТАНІ БЛІНКЕН
ФОТА: REUTERS

Вашынгтон будзе працягваць падтрымліваць Украіну, падладжваючыся пад абставіны.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на брыфінгу пацвердзіў, што Вашынгтон дазволіў Кіеву паражаць цэлі на тэрыторыі Расеі з выкарыстаннем амерыканскай зброі.

З яго слоў, у апошнія тыдні Украіна прасіла ЗША аб дазволе на выкарыстанне амерыканскай зброі для супрацьдзеяння расейскай агрэсіі. Ён удакладніў, што запыт тычыўся жадання Кіева наносіць удары па расейскіх сілах, якія «засяроджваюцца на расейскім баку мяжы і атакуюць Украіну».

- Гэта пайшло адразу да прэзідэнта Джо Байдэна. І, як вы чулі, ён узгадніў выкарыстанне зброі для гэтай мэты, - заявіў Блінкен.

Дзяржсакратар ЗША дадаў, што Вашынгтон будзе працягваць падтрымліваць Украіну, падладжваючыся, калі гэта спатрэбіцца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках