1 верасня 2024, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія кампаніі мяняюць сусветную медыцыну

Польскія кампаніі мяняюць сусветную медыцыну

Колькасць лекаў і вынаходніцтваў расце.

«Польскія кампаніі мяняюць сусветную медыцыну. Колькасць лекаў і вынаходніцтваў расце», - паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на Rzeczpospolita. Выданне пры гэтым адзначае, што «прарыўныя лекі распрацоўваюцца як глабальнымі карпарацыямі, так і кампаніямі, размешчанымі ў Польшчы», пра якія за мяжой часта ведаюць нават больш, чым на радзіме.

«Кожны другі пацыент з ракам печані не пражывае і двух гадоў. Такія захворванні, як востры міелойдны лейкоз і рак падстраўнікавай залозы, таксама дэманструюць трывожную статыстыку. Цяпер прарыўныя лекі супраць гэтых захворванняў распрацоўваюцца сусветнымі карпарацыямі, але таксама і кампаніямі з Польшчы», - піша газета, дадаючы, што для польскай біятэхналагічнай галіны наступныя гады могуць стаць «пераломнымі», бо «многія даследаванні ўжо ўвайшлі ў вызначальную фазу».

«Вялікія надзеі ўскладаюцца на праект фірмы Captor Therapeutics, які тычыцца гепатацэлюлярнай карцыномы», – піша аўтарка артыкула Катажына Кухарчык, адзначаючы, што ад гэтага захворвання штогод памірае 1 млн чалавек.

Новыя таблеткі ад Captor Therapeutics ужо неўзабаве пачнуць прызначаць пацыентам. Падчас лабараторных даследаванняў на жывёлах яны паказалі «выбітныя вынікі», бо прыводзілі да поўнай рэгрэсіі захворвання.

Станоўчыя эфекты лячэння анказахворванняў таксама паказаў прадукт кампаніі Ryvu Therapeutics. Размова ідзе, прынамсі, аб лячэнні вострага міелойднага лейкозу.

У якасці «прарыўных» Rzeczpospolita таксама паказвае на біятэхналогіі, якія распрацоўваюцца такімі польскімі кампаніямі, як Poltreg, якая засяродзілася на лячэнні цукровага дыябету 1-га тыпу і рассеянага склерозу, і Celon Pharma, якая працуе над лекамі ў сферы нейрапсіхалогіі, анкалогіі, а таксама запаленчых і метабалічных захворванняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках