1 верасня 2024, Нядзеля, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам атрымаць турыстычную візу ў Польшчу

3
Як беларусам атрымаць турыстычную візу ў Польшчу

Колькі каштуюць паслугі пасярэднікаў?

Беларусы па-ранейшаму маюць цяжкасці з тым, каб выехаць у краіны Еўразвязу ў адпачынак або пабачыцца са сваімі сябрамі і блізкімі. Самастойна запісацца на падачу дакументаў на візу практычна немагчыма і даводзіцца рабіць гэта праз фірмы-пасярэднікі.

Колькі каштуюць паслугі, які парадак дзеянняў і якія дакументы неабходна падрыхтаваць - даведаўся «Флагшток» у адной з такіх фірмаў, дзе цэннік адзін з самых нізкіх.

Журналісты выбралі адзін з найбольш папулярных кірункаў - турыстычная паездка ў Польшчу па шматразовай шэнгенскай візе (90 дзён знаходжання цягам года).

Консульскі збор за польскую турыстычную візу складае 35 еўраў (плюс 11 еўраў — сэрвісны збор у візавым цэнтры), але за запіс на падачу дакументаў з дапамогай пасярэдніка давядзецца заплаціць дадаткова 690 рублёў.

Час чакання на наведванне візавага цэнтра ад моманту звароту да пасярэдніка і ўнясення папярэдняй аплаты ў суме 300 рублёў - 3-4 тыдні. Пры гэтым, на падачу дакументаў жыхарам Гомеля давядзецца ехаць у Менск.

Акрамя запоўненай візавай анкеты і пашпарта неабходна падрыхтаваць фота памерам 3.5х4.5, страхоўку на перыяд першай паездкі, даведку з працы аб даходах за апошнія 3 месяцы або выпіску з банка аб суме на рахунку (мінімум 500 еўраў).

Калі афіцыйнага месца працы няма, трэба абавязкова прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць «сувязь з радзімай» - да прыкладу, аб праве ўласнасці на кватэру.

Акрамя таго, неабходна прадаставіць пацвярджэнне броні гатэля ў Польшчы на тэрмін, не меншы за тры дні (праз сэрвіс Booking).

«Мы не нясём адказнасць за пастанову консула, пры адмове ў візе мы не вяртаем грошы за паслугі. Дапамагаем з апеляцыяй», - папярэдзіў пасярэднік.

Такія ж умовы - і ў іншых фірмах, але кошты значна вышэйшыя. Адзін з папулярных сэрвісаў апублікаваў увесь цэннік на сваім сайце. Тут польскі шэнген каштавацьме 890-1140 рублёў, а за афармленне гасцявой візы з запрашэннем пасярэднік патрабуе 2490 рублёў.

Танней за ўсё каштуюць паслугі фірмаў па запісе на падачу на нацыянальную візу для тых, хто мае «карту паляка» – 590 рублёў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках