1 верасня 2024, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якой зброяй ЗША дазволілі УСУ біць па тэрыторыі РФ

18
Стала вядома, якой зброяй ЗША дазволілі УСУ біць па тэрыторыі РФ

Ёсць выключэнні.

Украіна можа наносіць удары па тэрыторыі Расеі, выкарыстоўваючы сістэмы HIMARS, рэактыўныя сістэмы залпавага агню GMLRS, а таксама амерыканскія артнабоі, паведамляе The Wall Street Journal.

Пры гэтым выданне, спасылаючыся на афіцыйных амерыканскіх чыноўнікаў піша, што "зялёнае святло" ад ЗША на ўдары па тэрыторыі Расеі не мае на ўвазе выкарыстанне ATACMS.

Таксама ўдакладняецца, што ЗША ўсё яшчэ супраць удараў углыб Расеі.

“Нядаўна прэзідэнт (Джо Байдэн - рэд.) даручыў сваёй камандзе забяспечыць, каб Украіна магла выкарыстоўваць пастаўленую ЗША зброю для супрацьдзеяння агнявым дзеянням у Харкаўскай вобласці, каб Украіна магла нанесці ўдар у адказ расейскім сілам. Наша палітыка ў дачыненні да забароны выкарыстання ATACMS або ўдараў далёкага дзеяння ўнутры Расеі не змянілася”, - заявіў неназваны чыноўнік.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках