1 верасня 2024, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ вылічыла высокапастаўленага расейскага вайсковага злачынцу

5
СБУ вылічыла высокапастаўленага расейскага вайсковага злачынцу
РОБЭРТ БАРАНАЎ

І імёны ягоных падначаленых.

Служба бяспекі Украіны (СБУ) сабрала доказную базу на расейскага генерал-маёра Робэрта Баранава , які ўзначальвае галоўны вылічальны цэнтр Генштаба Узброеных сіл РФ.

Пра гэта паведаміла СБУ ў Telegram.

Са звестак следства, падраздзяленне фігуранта адказвае за дакладнасць удараў расейскіх ракет па Украіне.

Падначаленыя Баранава займаюцца праграмаваннем траекторый руху крылатых і балістычных ракет, каб пазбегнуць зоны дзеяння ўкраінскай СПА, а таксама адзначаюць канкрэтныя цэлі, якія павінны быць знішчаныя ракетным узбраеннем.

Перш за ўсё размова ідзе аб навядзенні крылатых ракет Калібр, Х-101/555 і балістычных ракет Іскандэр-М.

Па матэрыялах справы, Баранаў дакладна разумее, што праграмуе значную частку расейскай зброі для агнявога знішчэння мірнай, грамадзянскай інфраструктуры Украіны.

Падчас падрыхтоўкі паветраных удараў па нашай дзяржаве, яго падраздзяленне супастаўляе каардынаты цэляў, атрыманых ад камандавання генштаба РФ, з лакацыямі цывільных аб'ектаў на картах мясцовасці.

Такім чынам, расейскія акупанты свядома б'юць па ўкраінскіх цывільных аб'ектах.

З пачатку поўнамаштабнай агрэсіі РФ, у тым ліку ад ракет запраграмаваных на знішчэнне цывільнай інфраструктуры, загінула сама меней 520 дзяцей.

На падставе сабраных звестак следчыя СБУ завочна паведамілі Баранаву аб падазрэнні ў парушэнні законаў і звычаяў вайны, злучаным з наўмысным забойствам (па ч. 2 арт. 28, ч.ч 1, 2 арт. 438 Крымінальнага кодэкса Украіны).

Акрамя таго, СБУ ўстанавіла асобы 30 ягоных падначаленых, якія маюць дачыненне да ўчынення злачынстваў супраць Украіны. Сабраныя матэрыялы будуць выкарыстаныя ў расследаванні расейскіх вайсковых злачынстваў пракурорамі Міжнароднага крымінальнага суда. Таксама СБУ праводзіць комплексныя мерапрыемствы, каб знайсці і пакараць кожнага з вайсковых злачынцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках