1 верасня 2024, Нядзеля, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэжым адразу ж раскідаецца»

4
«Рэжым адразу ж раскідаецца»

Аналітык расказаў, што чакае рэжым Лукашэнкі.

Экспэрт Сяргей Чалы ў сваім шоў на a target="_blank" href=https://www.youtube.com/watch?v=wCCjJ1ZVxIY>YouTube-канале назваў слабае месца рэжыму Лукашэнкі:

— У ім ёсць сур'ёзная загана, якую яны, хутчэй за ўсё, не могуць пераадолець. Рэжым эвалюцыянуе ў бок дыктатуры, але якой - ідэакратычнай. Калі ёсць выяўлены сімвал веры, і тыя, хто яго падзяляюць – «сапраўдныя» беларусы, хто не – «ворагі», з якімі трэба абыходзіцца па ўсёй строгасці контррэвалюцыйнага закону.

У адрозненні ад ідэакратытычных грамадстваў у рэжыму няма пісання, афіцыйнай кнігі («Зялёная кніга» Кадафі, поўны збор твораў Леніна, Сталіна).

У кожнай ідэакратычнай сістэмы заўсёды ёсць паданні і пісанні. У нас са святаайцоўскім паданнем усё ў парадку: і жыціі святых складзеныя, і цудатворныя крыніцы, а вось тэксту няма — і гэта вялікая праблема для грамадства, якое яны спрабуюць стварыць. І менавіта таму нічога не атрымліваецца.

Лукашэнка, будучы чалавекам тактычным, так і не здолеў стварыць нічога стратэгічнага. Сістэма пабудаваная на тым, каб забяспечыць пераемнасць курса, але праблема ў тым, што ніхто (у тым ліку ён сам) гэты курс сфармуляваць не можа.

Гэта з'яўляецца важным чыннікам, чаму ў выніку гэта ўсё раскідаецца адразу ж пасля яго.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках