1 верасня 2024, Нядзеля, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна вярнула з расейскага палону 75 чалавек

1
Украіна вярнула з расейскага палону 75 чалавек

Сярод іх - абаронцы з «Азоўсталі».

Украіна вызваліла з расейскага палону 75 чалавек, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Сярод вызваленых украінцаў - чацвёра цывільных, а таксама абаронцы Марыюпаля, піша «Люстэрка тыдня Украіна».

«Увесь гэты час мы ні на дзень не спынялі працаваць, каб вярнуць дадому кожнага з расейскага палону. І сёння ёсць важны вынік: яшчэ 75 нашых чалавек вярнуліся ва Украіну. Ваяры УСУ і Нацгвардыі, памежнікі, чацвёра цывільных - усе яны ўжо на роднай зямлі», - адзначыў Зяленскі.

Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак дадаў, што дадому вярнулі шарагоўцаў, сяржантаў і афіцэраў УСУ, Нацгвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы. З іх 19 чалавек патрапілі ў палон з выспы Змяінай, яшчэ 10 – абаронцаў Марыюпаля і з «Азоўсталі». Іншыя вызваленыя ўкраінскія вайскоўцы патрапілі ў палон на розных кірунках.

У сваю чаргу ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады ў правах чалавека Дзмітрый Лубінец паведаміў, што агулам удалося вярнуць з расейскага палону 3 210 украінцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках