Abrams па-ранейшаму застаюцца на перадавой ва Украіне
2- 8.05.2024, 15:33
- 8,428
Т-72 нават побач не стаіць.
Амерыканскія танкі Abrams па-ранейшаму знаходзіцца на перадавой ва Украіне, але танкавыя бітвы, у якіх яны пераўзыходзяць іншых, былі рэдкія, піша Business Insider са спасылкай на вайскоўца з 47-й асобнай механізаванай брыгады.
«Усё залежыць ад сітуацыі. Бачыце, мы не змагаемся так, каб гэта быў чыста танк супраць танка», - сказаў ён.
Са слоў байца, Т-72 нават побач не стаяў з Abrams.
Ён дадаў, што абстаноўка на полі бою стала «вельмі складанай» з-за перавагі Расеі ў жывой сіле і тэхніцы.
«Таму нам даводзіцца карэктаваць свае дзеянні. Гэтыя танкі прызначаны ў першую чаргу для прамога кантакту. Выходзьце і знішчайце тэхніку супраціўніка», - сказаў вайсковец.
Паводле ягоных слоў, за апошнія некалькі дзён яго каманда выкарыстоўвала свае танкі Abrams для знішчэння расейскай пяхоты і тэхнікі.