28 верасня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Крымскі мост стаў пасткай для расейцаў

2
ISW: Крымскі мост стаў пасткай для расейцаў

Аб'ект стаў больш уразлівым.

Керчанскі мост і аб'екты расейцаў у Крыме, магчыма, становяцца ўсё больш уразлівымі для ўдараў Украіны.

Пра гэта ідзе размова ў новай справаздачы Інстытута вывучэння вайны.

Пасля таго, як частковы дазвол ЗША і краін Захаду даў згоду Украіне наносіць удары па расейскіх вайсковых і лагістычных аб'ектах на тэрыторыі РФ, іх наступствы, магчыма, прымусілі расейскія сілы змяніць некаторыя падыходы да дыслакацыі войскаў і транспартаванні неабходных грузаў, пішуць спецыялісты ISW.

Яны звярнулі ўвагу на паведамленне ўкраінскага партызанскага руху Атэш аб тым, што войскі РФ нядаўна перадыслакавалі сістэмы супрацьпаветранай абароны з акупаванага Крыма ў Белгарадскую вобласць РФ, а таму расейская супрацьпаветраная абарона зараз не цалкам прыкрывае Крым.

Акрамя таго, на кадрах ад 8 чэрвеня бачна, што Расея пачала транспартаваць паліва праз чыгуначны мост праз Керчанскі праліў. Прадстаўнік Сіл абароны поўдня Дзмітрый Плецянчук яшчэ ў канцы красавіка заяўляў, што расейцы перасталі транспартаваць паліва праз Керчанскі праліў з сакавіка 2024 года з-за пагрозы ўкраінскага ўдару па мосце падчас праходжання адпаведных грузаў, якія могуць узгарэцца і дапамагчы разбурыць мост.

10 чэрвеня ўкраінскі партал Мілітарны ацаніў, што нанесеныя 30 траўня ўдары УСУ па чыгуначных паромах, якія курсавалі праз Керчанскі праліў, маглі прывесці да таго, што расейцы зноў пачнуць транспартаванне паліва праз чыгуначны мост. Пакуль застаецца незразумелым, ці прадоўжаць улады РФ выкарыстоўваць чыгуначны мост праз Керчанскі праліў для транспартавання паліва і іншага забеспячэння сваіх войскаў у акупаваны Крым у найбліжэйшай і сярэднетэрміновай перспектыве. У ISW падкрэсліваюць, што выкарыстанне моста для перавозкі паліва, магчыма, змякчыла б некаторыя лагістычныя абмежаванні для Расеі пасля страты паромаў, аднак зрабіла б мост праз Керчанскі праліў усё больш уразлівым для ўдараў з боку Украіны, асабліва калі расейская супрацьпаветраная абарона Крыма сапраўды аслабла, як паведаміў рух Атэш.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках