28 верасня 2024, Субота, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы ўсё бачылі, як у Пуціна захадзілі ягоныя фірмовыя жаўлакі»

14
«Мы ўсё бачылі, як у Пуціна захадзілі ягоныя фірмовыя жаўлакі»
ІГАР ЯКАВЕНКА
ФОТА: DAY.KIEV.UA

Агучана прычына асабістай нянавісці Пуціна да Зяленскага.

Расейскі апазіцыйны палітык, былы дэпутат Дзярждумы РФ Ігар Якавенка ў інтэрв'ю для YouTube-канала "Фабрыка навін" патлумачыў, адкуль у Пуціна з'явілася нянавісць да Уладзіміра Зяленскага.

«Наогул капацца ў псіхалогіі Пуціна - гэты занятак вельмі спецыфічны. Для гэтага трэба быць ягоным псіхіятрам, якім я не з'яўляюся. Тым не менш, можна прасачыць некаторыя рыскі ў гэтых дачыненнях», - сказаў экспэрт, перш чым агучыць свой пункт гледжання датычна нянавісці расейскага прэзідэнта да дзейнага прэзідэнта Украіны.

Першапачаткова ў расейскай медыйнай і палітычнай прасторы было паблажлівае стаўленне да Зяленскага, мяркуе Якавенка. Маўляў, гэта «камічная і слабая фігура», чалавек без досведу ў палітыцы, які можа быць зручным партнёрам для Пуціна. Але знакамітая сустрэча лідараў РФ, Украіны, Францыі і Нямеччыны ў «нармандскім фармаце» зімой 2019 года разбіла надзеі Пуціна што да ўкраінскага лідара.

«Акурат на гэтым пасяджэнні Зяленскі даволі жорстка і выразна даў Пуціну адпор. Гэта было ў жывым эфіры, і мы ўсё бачылі, як у прэзідэнта РФ захадзілі ягоныя фірмовыя жаўлакі, калі ён зразумеў, што, увогуле, перад ім не нейкі дылетант, а патрыёт Украіны, які не будзе гуляць з ім у паддаўкі», - адзначыў Якавенка.

Больш за тое, падчас поўнамаштабнай вайны Зяленскі праявіў сябе як прэзідэнт, які паспяхова працуе ў замежнай палітыцы і бароніць інтарэсы сваёй краіны. Сёння ён прыязджае ў кожную краіну свету, і яму радыя, яго падтрымліваюць, з ім укладаюць дамовы. Пуцін узнагароджаны ордэрам на арышт Міжнароднага крымінальнага суда і ізаляваны ад еўраатлантычнага свету.

«І гэта, вядома, вялізны кантраст, – падкрэсліў апазіцыянер. – Зяленскі быў значна больш паспяховым і эфектыўным, чым Пуцін». Адсюль і нянавісць, якая, з аднаго боку, палягае на банальнай зайздрасці, а з другога - на неапраўданых надзеях, рэзюмаваў Якавенка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках