28 верасня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўднёвакарэйскія вайскоўцы адкрылі агонь праз парушэнне мяжы жаўнерамі КНДР

3
Паўднёвакарэйскія вайскоўцы адкрылі агонь праз парушэнне мяжы жаўнерамі КНДР

Падрабязнасці.

Вайскоўцы Паўднёвай Карэі зрабілі папераджальныя стрэлы пасля таго, як салдаты з КНДР ненадоўга парушылі мяжу паміж дзвюма краінамі. Пра гэта паведаміла выданне Associated Press са спасылкай на вайскоўцаў Паўднёвай Карэі.

Паводле інфармацыі Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі, інцыдэнт адбыўся раніцай 9 чэрвеня, калі група паўночнакарэйскіх жаўўнераў перасекла вайсковую дэмаркацыйную лінію ля межах дэмілітарызаванай зоны.

Салдаты з будаўнічымі прыладамі, некаторыя з іх былі ўзброеныя, неадкладна вярнуліся на сваю тэрыторыю пасля таго, як паўднёвакарэйскія вайскоўцы зрабілі папярэджанне праз гукаўзмацняльнік і зрабілі папераджальныя стрэлы.

Прадстаўнік Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў Лі Сон Джун выказаў здагадку, што паўночнакарэйскія салдаты перасеклі мяжу не наўмысна, паколькі гэта лясістая мясцовасць і папераджальныя знакі там не былі выразна бачныя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках