24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як ВКЛ і Маскоўскае княства біліся за Смаленск

Як ВКЛ і Маскоўскае княства біліся за Смаленск

Смаленск быў важным стратэгічным горадам у супрацьстаянні дзвюх дзяржаў.

Смаленск знаходзячыся паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай княствам быў стратэгічным горадам у супрацьстаянні дзвюх дзяржаў. У пачатку 15 стагоддзя Маскоўскі князь Васіль ІІІ нацэліўся адабраць у ВКЛ гэты горад, піша сайт vklby.com.

Бітва за Смаленск пачалася з аблогі ў пачатку снежня 1512 года. Маскоўскія войскі шэсць тыдняў прастаялі пад сценамі горада, так і не здолеўшы яго ўзяць. Васілю ІІІ прыйшлося зняць аблогу, так як аблогавых гармат не было і ён даведаўся, што Вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Стары сабраў 30-ці тысячнае войска. Пры гэтай аблозе Смаленска маскоўскі войскі страцілі 4 тысячы чалавек.

У сярэдзіне чэрвеня 1513-га года пад сцены Смаленска прыйшло 80-ці тысячнае войска. Гэтым разам горад абстрэльвалі з гармат, гэтак жа спрабавалі падпаліць Смаленск пры дапамозе дасланых туды падпаленых галубоў. Але літоўскі гарнізон добра абараняўся і горад працягваў стаяць непрыступным да восені. Маскоўскі князь страціўшы пры аблозе 20 тысяч салдат, ізноў змушаны быў сысці ні з чым, бо Жыгімонт зноў з войскамі ішоў да Смаленска для вырашальнай бітвы, якой Васіль пазбягаў, а восень з халадамі пакідалі ўсё менш і менш правіянту для войска і корму для коней.

Трэці раз маскоўскае войска асадзіла Смаленск праз год 26 чэрвеня 1514-га года. Маскоўцы перакрылі ўсе дарогі і пачалі бесперапынны абстрэл горада з 300 гармат. На трэці дзень абстрэлу, галоўны маскоўскі пушкар, найміт Стэфан, трапным стрэлам з вялізнай пішчалі патрапіў у гармату, якая знаходзілася ў цытадэльнай вежы. Гармата была зараджанай і выбухнула нанёсшы вялікія страты вежы, а ўсе хто знаходзіліся побач з ёй загінулі.

Праз некалькі гадзін, на загад усё таго ж пушкара Стэфана, быў зроблены магутны залп з некалькіх дзясяткаў гармат ядрамі акаванымі свінцом. Гэты залп нанёс вялікія страты сярод абаронцаў, якія знаходзіліся на гарадскіх сценах Смаленска. Пасля трэцяга залпу ў горадзе пачаўся моцны пажар.

Бараніў горад літоўскі гарнізон і стомленыя, знясіленыя ад аблогі гараджане, бачачы, што ў іх бязвыхадная сітуацыя, бо боепрыпасы заканчваліся, а падмацавання чакаць не было адкуль, наважылі здаць горад. На іх рашэнне гэтак жа паўплывалі ўгаворы літоўскага князя Міхаіла Глінскага, што ўцёк у Маскву, які казаў, што калі возьмуць горад штурмам то нікога не пашкадуюць. А вось калі абаронцы здадуцца, то горадам пасля будзе кіраваць ён і пакіне усе старыя літоўскія парадкі, а Маскоўскі князь будзе плаціць больш чым Жыгімонт.

Смаленск здаўся 30 чэрвеня 1514 года, у гэты дзень з гарадскіх брам на мост выйшаў праваслаўны ўладыка Варсанофій і папрасіў перамір'я ў маскоўскага князя да наступнага дня. Аднак, Васіль адмовіў яму і загадаў страляць з усіх гармат. Варсанофій вярнуўся ў горад, сабраў увесь свой прыход, і ў месцы з літоўскім намеснікам Салагубам, панамі і простымі людзьмі, зноў выйшаў на мост і абвясціў, што горад здаецца.

1 жніўня маскоўскі князь Васіль ІІІ разам з уладаром Варсанофій урачыстае заехаў у горад. Усіх жыхароў перапісалі, салдат і жыхароў якія хацелі сысці князь адпусціў, тым, хто жадаў з'ехаць у Маскву даў пад'ёмныя, а для тых хто наважыў застацца ў Смаленску прызначыў новага намесніка князя Васіля Шуйскага. Аднак, гэта быў не жэст міласці або добрай волі, проста Васіль ІІІ хацеў задобрыць абаронцаў іншых літоўскі гарадоў, у надзеі на далейшы паход і на тое, што яны будуць хутка здавацца.

Абяскроўлены, знясілены за тры гады горад не вытрымаў штогадовых аблог, якія неслі вялікія страты. А не своечасовая дапамога і павольны збор войскаў Жыгімонтам, у выніку і прывялі да таго, што не хапіла сіл і часу ў бітве за Смаленск.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках