28 верасня 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прыстрашылі Кітай сакрэтнай зброяй у выпадку нападу на Тайвань

5
ЗША прыстрашылі Кітай сакрэтнай зброяй у выпадку нападу на Тайвань

«Будзе беспілотнае пекла».

ЗША маюць намер абараняць Тайвань, калі Кітай мае намер пачаць там вайсковую аперацыю. Гэтую абарону забяспечаць тысячы дробных марскіх беспілотнікаў.

Пра гэта распавёў кіраўнік Інда-Ціхаакіянскага камандавання ЗША Самуэль Папара ў каментары The Washington Post. Паводле ягоных слоў, тактыка Кітая ў правядзенні хуткага ўварвання, каб свет на яго не паспеў зрэагаваць і ўжо быў вымушаны мірыцца з фактам.

«Мая задача - забяспечыць, каб у перыяд да 2027 года і далей амерыканскія вайскоўцы і іх супольнікі былі здольныя атрымаць перамогу», - сказаў ён.

Паводле ягоных слоў, кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін не хоча паўтараць памылку расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і не дазволіць вайне зацягнуцца, як гэта было ва Украіне. У адказ ЗША плануюць разгарнуць у рэгіёне тысячы падводных, надводных і паветраных дронаў, якія пойдуць на перахоп кітайскага флоту, каб даць тайваньцам і амерыканцам час для падрыхтоўкі адказу.

«Я хачу ператварыць Тайваньскі праліў у беспілотнае пекла, выкарыстоўваючы шэраг засакрэчаных магчымасцяў. Я магу зрабіць іх (кітайскіх сіл, - рэд.) жыццё зусім гаротным за месяц, і гэта дасць мне час для ўсяго астатняга», - дадаў Папара і дадаў, што гэтая тактыка рэальная.

Выданне адзначае, што ў сакавіку Пентагон выдаў 1 мільярд даляраў на праграму «Рэплікатар», для стварэння велізарнай колькасці беспілотнікаў акурат для гэтага выпадку. Аднак зараз невядома, на якой стадыі знаходзіцца яго рэалізацыя.

Разам з тым аўтары матэрыялу адзначаюць, што гэтыя раі дронаў відавочна несупастаўныя з тымі намаганнямі, якія Кітай нарошчвае са свайго боку Тайванскай пратокі. Акрамя таго, амерыканскія вайскоўцы ў рэгіёне пакутуюць ад недафінансавання і не маюць магчымасці супрацьдзейнічаць некаторым найноўшым узорам кітайскага ўзбраення, накшталт гіпергукавых ракет.

«У рэгіёна ёсць два варыянты. Па-першае, яны могуць падпарадкавацца і ў выніку адмовіцца ад часткі сваіх свабод… ці яны могуць узброіцца да зубоў. Абодва выпадкі маюць прамыя наступствы для бяспекі, свабоды і дабрабыту грамадзян Злучаных Штатаў Амерыкі», - рэзюмаваў Папара.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках