28 верасня 2024, Субота, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Фінляндыя ўжыве рашучыя захады супраць «гібрыднай вайны», якую вядзе Расея

5
Reuters: Фінляндыя ўжыве рашучыя захады супраць «гібрыднай вайны», якую вядзе Расея

Новы маршрут для мігрантаў праз РФ у Еўропу закрыюць.

Улады Фінляндыі асцерагаюцца, што мір і спакой у такіх месцах, як у суполцы Халола, неўзабаве можа быць разбураны прыбыццём вялікай колькасці шукальнікаў прытулку. Хельсінкі ўважаюць гэта за частку «гібрыднай вайны», якую Расея вядзе супраць Захаду.

Фінляндыя размяшчае больш памежных патрулёў, беспілотнікаў і электронных дэтэктараў, а таксама будуе загароды ўздоўж адцінкаў мяжы. Чакаецца, што парламент у Хельсінкі перад летнімі канікуламі адобрыць новае жорсткае заканадаўства, якое, на думку крытыкаў, будзе парушаць абавязацельствы краіны ў галіне правоў чалавека, зазначае Reuters.

У канцы мінулага года Фінляндыя на нявызначаны тэрмін закрыла ўсе пункты перасячэння мяжы з Расеяй працягласцю 1340 км пасля таго, як гэтым маршрутам прыбылі амаль 1300 мігрантаў з такіх краін, як Сірыя і Самалі. З таго часу толькі некалькі дзясяткаў шукальнікаў прытулку перасеклі мяжу з Фінляндыяй, але Хельсінкі думаюць, што Крэмль гатовы ў кожны момант перакінуць праз яго яшчэ больш мігрантаў, што Масква катэгарычна адмаўляе.

Згодна з запланаваным новым заканадаўствам, фінскія пагранічнікі змогуць прыцягваць тысячы рэзервістаў для патрулявання мяжы, выяўлення тэлефонных сігналаў мігрантаў, адпраўкі мігрантаў у цэнтры ўтрымання пад вартай і - што з'яўляецца найбольш супярэчлівым - вяртання іх назад у Расею, не прымаючы іх просьбаў аб наданні прытулку.

«Фінляндыя не можа проста так дазволіць адкрыццё такога новага маршруту [для мігрантаў] у Еўропу», – заявіла ў інтэрв'ю Reuters міністр унутраных спраў Фінляндыі Мары Рантанен, прадстаўніца нацыяналістычнай Партыі фінаў.

Яе міністэрства прызнала, што планы прыняцця часовага заканадаўства, накіраванага на вяртанне мігрантаў у Расею, парушаюць міжнародныя абавязацельствы Фінляндыі ў сферы правоў чалавека. Міжнародная арганізацыя Amnesty International заявіла ў панядзелак 10 чэрвеня, што гэтыя планы падрываюць доступ да сховішча і рызыкуюць «стаць зялёным святлом для гвалту і адпору на мяжы».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках