28 верасня 2024, Субота, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менска запусцілі чартар на «егіпецкія Мальдывы»

10
З Менска запусцілі чартар на «егіпецкія Мальдывы»

Што з коштам?

11 чэрвеня вылецеў першы самалёт з Менска на егіпецкі курорт Эль-Аламейн. Ён знаходзіцца не на Чырвоным моры, якое масава прываблівае турыстаў сваім падводным светам, а на Міжземным. Тым не менш свае канкурэнтныя асаблівасці ў курорта ёсць - белы пясок і блакітная вада. За гэта месца нават празвалі «егіпецкімі Мальдывамі», перадае «Онлайнер».

Запусцілі чартарную праграму супольна «Белавія» і тураператар «Інтэрсіці». Горад знаходзіцца на поўначы Егіпта, час у дарозе з Менска складае 6,5 гадзіны. Пакуль рэйсы запланаваны да 4 кастрычніка.

Туры разлічаны на 11 дзён/10 начэй - вылеты будуць ажыццяўляцца тры разы на месяц. Кошты стартуюць ад 3085 рублёў з дарослага. Гэта даражэй, чым на самыя папулярныя курорты Егіпта. Так, у Шарм-эль-Шэйх і Хургаду можна паляцець за суму ад 2233 рублёў з чалавека. Акрамя таго, можа вагацца і працягласць паездкі - ад 7 да 14 дзён. Акрамя Менска, у Шарм-эль-Шэйх можна паляцець і з Гомеля. Такія кошты падае тураператар «Інтэрсіці» на сваім сайце.

Што да надвор'я, то ў летнія месяцы паветра ў Эль-Аламейне днём награваецца да +35. Тэмпература вады - 23-28 градусаў. Моцных вятроў у гэтым рэгіёне няма.

«Шлях з Эль-Аламейна да Каіра займае ўсяго тры гадзіны, для параўнання: з Шарма і Хургады такая экскурсія займае цэлыя дзень. Яшчэ хутчэй дабірацца ў Александрыю. Дарога займае ўсяго блізу гадзіны», - распавядае тураператар.

А вось так курорт выглядае ў сацсетках у турыстаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках