28 верасня 2024, Субота, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра Patriot для Украіны: Чакаем пазітыўных пастановаў наконт дзвюх-трох сістэмаў

1
Зяленскі пра Patriot для Украіны: Чакаем пазітыўных пастановаў наконт дзвюх-трох сістэмаў

Украіна працуе над гэтым пытаннем з партнёрамі з ЗША і «некаторымі іншымі» краінамі.

Украіна чакае ў найбліжэйшы час пазітыўных пастановаў наконт перадачы дзвюх-трох сістэмаў супрацьпаветранай абароны Patriot.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас супольнай прэс-канферэнцыі з міністрам абароны Нямеччыны Барысам Пісторыюсам.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што Украіна працуе з партнёрамі з ЗША і «некаторымі іншымі» краінамі Еўропы над перадачай ЗРК Patriot.

«Пакуль што не хачу гаварыць, з кім менавіта з Еўропы, таму што чакаем пацверджання тых пастановаў (гаворка пра анонсы паставак Patriot – рэд.). Чакаем пазітыўнага выніку ў найбліжэйшы час наконт дзвюх-трох сістэмаў», – падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках