28 верасня 2024, Субота, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рыме рабаўнікі праз каналізацыю абакралі краму Bulgari

7
У Рыме рабаўнікі праз каналізацыю абакралі краму Bulgari

З крамы зніклі ювелірныя вырабы і гадзіннік на €500 тысячаў.

У Рыме банда рабаўнікоў прабралася праз каналізацыю ў краму Bulgari і скрала ювелірныя вырабы і гадзіннік на €500 тыс. (блізу $536 тыс.). Пра гэта паведаміла брытанскае інтэрнэт-выданне The Independent.

«Банда рабаўнікоў скрала ювелірныя вырабы і гадзіннік не менш як на 500 тыс. еўраў з крамы Bulgari ў Рыме, перш чым знікнуць у гарадской каналізацыі ў пагоні ад паліцыі», – напісала выданне.

Траіх рабаўнікоў у масках заўважылі на запісе сістэмы відэаназірання. Паліцыя прыбыла праз сем хвілінаў пасля таго, як прагучала сігналізацыя, але ім спатрэбіліся яшчэ чатыры хвіліны, каб прарвацца праз забарыкадаваныя дзверы.

Рабаўнікі паспелі забраць каштоўнасці і пакінуць краму праз каналізацыю.

Былі здагадкі, што рабаўнікі раней заходзілі ў краму, выдаючы сябе за кліентаў, каб лепш зразумець яе планіроўку і сістэму бяспекі, адзначыла выданне.

Яшчэ адзін выпадак рабавання крамы Bulgari адбыўся ў цэнтры Парыжа ў красавіку 2023 года. Тры чалавекі «ў каптурах, апранутыя ва ўсё чорнае» і з нарукаўнай павязкай, уварваліся ў буцік. Тады шкоду ў Bulgari ацанілі на €1 млн.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках