14 студзеня 2026, Серада, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ пайшлі ў наступ на поўнач ад Харкава

УСУ пайшлі ў наступ на поўнач ад Харкава

Украінскія вайскоўцы выбілі расейцаў з пазіцый у кірунку Ліпцоў.

Узброеныя сілы Украіны аднавілі страчаныя раней пазіцыі ў кірунку Ліпцоў дзякуючы паспяховай контратацы. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) ад 11 чэрвеня 2024 года.

«Украінскія сілы нядаўна аднавілі страчаныя пазіцыі ў кірунку Ліпцоў (на поўнач ад Харкава) на фоне працяглых баёў на поўначы Харкаўскай вобласці 11 чэрвеня. Геалакацыйныя звесткі, апублікаваныя 10 чэрвеня, паказваюць, што ўкраінскія сілы аднавілі пазіцыі ўздоўж дарогі О-212553 Ліпцы-Харкаў на паўднёвы ўсход ад Глыбокага (на паўночны ўсход ад Ліпцоў)», - гаворыцца ў справаздачы.

Аналітыкі таксама згадалі аб тым, што Міністэрства абароны Расеі і некалькі расейскіх вайсковых блогераў сцвярджаюць, што ўкраінскія сілы контратакуюць у кірунку Ліпцоў, ля Глыбокага, што адпавядае геалакацыйным довадам.

Акрамя таго, у ISW паведамілі аб працягу баёў ля Ваўчанска (паўночні-ўсход ад Харкава), у раёне Ваўчанскага агрэгатнага завода, а таксама паблізу вёсак Ціхае і Ваўчанскія Хутары.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках