25 снежня 2025, Чацвер, 0:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізноў вінаватыя беларусы?

15
Ізноў вінаватыя беларусы?

Цынічная заява лукашыстаў пра адток медыкаў.

Лукашэнкаўская прапаганда назвала прычыну адтоку медыкаў.

На тэлеканале ОНТ заявілі, што яна ў тым, што лекары "сталі вымушаныя перад кімсьці апраўдвацца" і "амаль кожны дзень" тлумачыць пацыентам, "як яны лечаць і ці правільна яны гэта робяць".

Адток лекараў з Беларусі нібыта не звязаны ні з палітыкай, ні з заробкамі (“цяпер лекары на даходы не скардзяцца”), а з няўдзячнымі пацыентамі. Такую выснову прапагандыст зрабіў пасля размоў з "вельмі многімі" ананімнымі крыніцамі "ад галоўнага лекара да медсясцёр".

- Па-мойму, геніяльнае тлумачэнне, - адрэагаваў канал “Вечерний дофамін”. - Беларусы наогул ва ўсім вінаватыя. Калі іх прыбраць - Лукашэнка зажыве па-чалавечы! Але ёсць і плюс: нават прапагандысты не могуць зрабіць выгляд, што праблемы з дэфіцытам кадраў не існуе.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках