22 снежня 2024, Нядзеля, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Фясенка: Пуцін і Лукашэнка паднімаюць стаўкі

Уладзімір Фясенка: Пуцін і Лукашэнка паднімаюць стаўкі
Фота: Getty Images

Ці чакаць эскалацыі на польска-беларускай мяжы?

Сёння, 12 чэрвеня, у Польшчы хаваюць жаўнера Матэвуша Сітка, забітага нелегалам на мяжы з Беларуссю. Напады мігрантаў працягваюцца і ўстанаўліваюць новыя рэкорды.

Чаму мы зараз назіраем эскалацыю крызісу? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з вядомым украінскім палітолагам, кіраўніком Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімірам Фясенкам:

- Гэта заканамерна, бо гэта праява і актывізацыя гібрыднай вайны супраць Еўразвязу з боку РФ. Проста гібрыдная вайна прымае розныя формы. Вось у Чэхіі, як заявіў ужо прэм'ер-міністр краіны, за грошы расейцаў мясцовыя «несвядомыя» падпальваюць аўтобусы.

У Варшаве таксама нядаўна гарэў гандлёвы цэнтр. Мо гэта выпадковасць. Магчыма - праява гібрыднай вайны. Бо падпалы - гэта такая методыка, якая цяпер выкарыстоўваецца РФ у многіх еўрапейскіх краінах. Дарэчы, напрыклад, у Лондане была серыя такіх інцыдэнтаў.

На польска-беларускай жа мяжы зноў выкарыстоўваюць методыку мігранцкай вайны. Дарэчы, Фінляндыя зараз таксама ўзмацніла кантроль на мяжы, баючыся штурмаў або нелегальных перасячэнняў.

Падкрэслю, на мой погляд, па-за ўсякім сумневам, гэтая праява гібрыднай вайны з боку Расеі. На прамую вайну Лукашэнка наўрад ці пойдзе. Ён разумее ўсе рыскі. Ды і расейцы пакуль не гатовыя да адкрыцця другога фронту. Гібрыдную ж методыку яны выкарыстоўваюць.

- Ці чакаць эскалацыі з боку Лукашэнкі і Пуціна? Ці з'явяцца мігранты са зброяй, нешта яшчэ падобнае?

- На жаль, могуць быць такія правакацыі. Інцыдэнт, які прывёў да смерці польскага жаўнера, гэта можа быць стыхійнай праявай агрэсіі, але можа і свядомае нагнятанне, павышэнне ставак, правакаванне канфліктных сітуацый, у тым ліку - і вось у такой форме, якія могуць прывесці да смерці. Гэта расейскі стыль. Іх смерць не спыняе, для іх гэта цалкам натуральны метад. Яны так прыбіраюць сваіх апанентаў. Дарэчы, такім чынам Крэмль правакуе яшчэ і ўнутраныя канфлікты ў краінах.

Яны тут маюць яшчэ адну мэту: правакаванне ўнутранай сацыяльна-палітычнай напружанасці, нагнятанне панічных настрояў у асобных еўрапейскіх краінах. Такім чынам яны жадаюць справакаваць Захад на мір на сваіх умовах.

- Ці здолее Крэмль рэалізаваць гэты план?

- Наўрад ці, але еўрапейскім краінам неабходна рыхтавацца, скажам так, шукаць аптымальную методыку. Відавочна, што краінам, якія непасрэдна мяжуюць з РФ і Беларуссю, зараз неабходна ўзмацняць памежны кантроль.

Тут дапаможа фізічны кантроль над мяжой і трэба прадумаць методыку, па-першае, не допуску на сваю тэрыторыі, а таксама экстрадыцыі гэтых мігрантаў. Каб ім было зразумела, што яны не патрапяць у ЕЗ. Важна папярэджваць інфармацыйна на мяжы, што ў выпадку парушэнняў вы будзеце экстрадаваныя.

Краінам ЕЗ трэба працаваць над узмацненнем кантролю над стратэгічнымі інфраструктурнымі аб'ектамі. Расейцы ўсімі спосабамі прыцягваюць людзей. Напрыклад, нядаўна паведамлялася пра спробы дыверсій у Польшчы.

Павінны актывізаваць сваю працу і спецслужбы, каб выяўляць тых, каго прыцягваюць для дыверсіі ці правакацый на тэрыторыі ЕЗ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках