Расейскія караблі і катэры больш не ахоўваюць Крымскі мост
10- 12.06.2024, 16:01
- 25,624
Акупанты абараняюць мост па-іншаму.
Прадстаўнік ВМС УС Украіны, капітан 3-га рангу Дзмітрый Плецянчук у эфіры Radio NV распавёў, як Расея зараз ахоўвае Крымскі (Керчанскі) мост.
«Раней у іх на ахове моста знаходзілася ад 10 да 14 караблёў і катэраў адначасова ў моры, а зараз іх там нуль. Адпаведна, яны неяк павінны гэтую праблему развязваць», - кажа Плецянчук.
Таксама ён растлумачыў, якім чынам, на задуму расейцаў, баржы і бонавыя загароды павінны спрацаваць:
«Яны спрабуюць максімальна звузіць магчымасць манеўру, звузіць праход для таго, каб кантраляваць было лягчэй гэты адцінак, гэты раён мора з мэтай, вядома, абароны таго самага збудавання. <...> Вось яны будуюць пасіўныя загароды, інжынерныя збудаванні ў выглядзе тых жа барж з бонавымі загародамі. Мэта - гэта супрацьдзеянне».