У цэнтры Менска знайшлі надмагіллі XIX стагоддзя
12- 12.06.2024, 18:23
- 10,460
Фотафакт.
Каменныя пліты знайшлі каля бізнэс-цэнтра "Імперскі": яны датуюцца сярэдзінай XIX стагоддзя, магчыма, 1876 і 1823 гадамі. Каму надмагіллі належаць, навукоўцам яшчэ трэба высветліць.
Фатаграфіямі знаходак падзяліўся чытач выдання «Онлайнер», які выпадкова заўважыў іх на вуліцы Ерусалімскай.
За два крокі адсюль знаходзіцца габрэйскі мемарыяльны парк. Калі верыць інфармацыі з адкрытых крыніц, тут у канцы XIX - пачатку XX стагоддзя знаходзіліся габрэйскія могілкі.
Аднак здаецца, што пліты, знойдзеныя днямі, не габрэйскага паходжання.