ЗША адключылі ад даляраў і еўраў Маскоўскую біржу
104- 12.06.2024, 18:39
- 64,780

Таргі будуць спыненыя ўжо з 13 чэрвеня.
Мінфін ЗША ў сераду абвясціў аб увядзенні санкцый супраць Маскоўскай біржы і яе ключавых структур - Нацыянальнага клірынгавага цэнтра і Нацыянальнага разліковага дэпазітарыю.
Гандлёвая пляцоўка, а таксама НКЦ і НРД унесены ў SDN-list – самы жорсткі санкцыйны спіс, які забараняе ўсе аперацыі, вынікае з рэлізу Управы кантролю за замежнымі актывамі (OFAC).
У выніку санкцый таргі далярам і еўрамі на біржы з 13 чэрвеня будуць спыненыя, паведаміла прэс-служба гандлёвай пляцоўкі.
"На валютным рынку і рынку каштоўных металаў таргі ажыццяўляюцца з усімі інструментамі, за выключэннем валютных пар з далярам ЗША і еўра", — гаворыцца ў паведамленні.