Украінскі FPV-дрон у лёце збіў расейскі беспілотнік ZALA
2- 12.06.2024, 19:15
- 7,180
Украінскія памежнікі паказалі відэа.
Украінскія памежнікі збілі расейскі выведвальны беспілотнік ZALA пры дапамозе FPV-дрона. Пра гэта 12 чэрвеня ў Telegram паведаміла прэс-служба ДПСУ, апублікаваўшы відэа баявой працы.
У ДПСУ распавялі, што дрон расейцаў спрабаваў ажыццявіць выведку мясцовасці на поўдні Украіны.
«Перашкодзілі яму байцы Адэскага атрада [Дзяржаўнай памежнай службы], якія, разлічыўшы кірунак руху, выкарыстоўвалі ўдарную «птушачку» для збівання цэлі. Страціўшы крыло, БПЛА [акупантаў] упаў у поле», - пракаментавала відэа паветранага бою дронаў Дзяржашная памежная служба Украіны.