Меркаванне: Неабходна ўзмацняць санкцыі супраць лукашыстаў
3- 12.06.2024, 20:33
- 4,844
Усе задзейнічаныя ў падтрымцы пуцінскай агрэсіі павінны панесці заслужанае пакаранне.
Лукашысты прызначылі галоўным «Лідарам прамысловасці» прадпрыемства, якое актыўна ўдзельнічае ў забойствах украінцаў, піша чытач Charter97.org.
Гран-пры конкурсу «Лідары прамысловасці 2024» атрымаў «Інтэграл», дабрабыт якога заснаваны на продажы мікраэлектронікі прадпрыемствам расейскага ВПК. Мікрасхемы яго вытворчасці, сярод іншага, выкарыстоўваюцца ў вырабе ракетаў, якімі кожны тыдзень забіваюць бязвінных мірных украінцаў.
Гэты ўчынак як мага лепш даказвае злачынны ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць брацкага ўкраінскага народа. Неабходна ўзмацняць санкцыі супраць лукашыстаў. Усе задзейнічаныя ў падтрымцы пуцінскай агрэсіі панясуць заслужанае пакаранне.