24 лiпеня 2024, Серада, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьніца з Бараўлянаў набрала на ЦІ 200 балаў з 200 магчымых

2
Школьніца з Бараўлянаў набрала на ЦІ 200 балаў з 200 магчымых

Валерыя Сямёнава расказала, як здолела дасягнуць максімальна магчымага выніку.

Двухразовая стабальніца расказала парталу Pristalica.by, як атрымалася дасягнуць максімальна магчымага выніку адразу ў двух іспытах.

Будучую абітурыентку клічуць Валерыя Сямёнава, яна заканчвае Бараўлянскую гімназію.

Дзяўчына набрала «сотку» ў ангельскай і расейскай мовах.

«Калі ангельскую я ўзмоцнена вучыла з пятага класа, то з гэтым прадметам [расейская мова. – Заўвага] справы ішлі інакш... Канкрэтна рыхтавацца да здачы ЦІ я пачала за паўгода, мне больш і не спатрэбілася часу», – адзначыла выпускніца.

Паводле словаў Валерыі, спатрэбілася падтрымка настаўнікаў. Яна падзякавала Алене Скавінскай, якая ўжо цягам 21 года выкладае ў школе.

«Усе выпускнікі імкнуцца, вядома ж, нехта больш, а нехта менш. Яны вельмі шмат прыклалі намаганняў, таму і вынік такі. Для мяне як для настаўніцы высокія балы навучэнцаў – гэта ўзнагарода», – расказала Алена Уладзіміраўна.

Яшчэ адна яе вучаніца Варвара Бандаравец таксама атрымала па-расейску запаветныя 100 балаў. Школьніца адзначыла, што галоўнае – верыць у сябе і свае сілы, а таксама не чакаць спецыяльнага нейкага «вау»-эфекту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках