25 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг паабяцаў зрабіць абавязковымі для краінаў NATO пастаўкі зброі Украіне

Столтэнберг паабяцаў зрабіць абавязковымі для краінаў NATO пастаўкі зброі Украіне
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ

Падрабязнасці.

Пастаўкі зброі Украіне стануць абавязковымі для краінаў NATO, заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі. Такія пастаўкі будуць каардынавацца каманднымі структурамі ваеннага блоку пад кіраўніцтвам генерала Крыстафера Кавалі, дадаў генеральны сакратар.

«Мы бачылі, што ЗША шэсць месяцаў узгаднялі дадатковую дапамогу Украіне, мы таксама бачым, што не ўсе краіны NATO паставілі зброю. Калі мы ператворым гэта з добраахвотных паставак у абавязальніцтвы перад NATO, то, вядома, пастаўкі стануць больш маштабнымі і надзейнымі», – сказаў ён.

Паводле словаў Столтэнберга, калі пастаўкі зброі Кіеву стануць абавязковымі, краіны – чальцы Паўночнаатлантычнага альянсу пачнуць выкарыстоўваць камандную структуру і агульнае фінансаванне. «Чым даўжэй ідзе вайна, тым важнейшыя для нас прадказальнасць, справаздачнасць і справядлівае размеркаванне выдаткаў», – растлумачыў генеральны сакратар NATO.

Пры гэтым ён удакладніў, што Вугоршчына не будзе ўдзельнічаць у пастаўках смяротнай зброі Украіне і ў адпраўцы ў краіну сваіх інструктараў, аднак будзе рабіць унёскі ў бюджэт NATO.

Падчас прэс-канферэнцыі Столтэнберг таксама паведаміў, што ў чацвер, 13 чэрвеня, міністры абароны NATO на саміце ў ЗША зацвердзяць план вылучэння Украіне зброі на $40 млрд за год. «Гэта ключавы элемент пакету дапамогі Украіне, які будзе ўзгоднены на саміце ў Вашынгтоне», – сказаў ён. Акрамя таго, генеральны сакратар альянсу чакае, што чальцы NATO на будучым пасяджэнні «больш дакладна» выкажуцца ў падтрымку прыняцця Украіны ў ваенны блок.

У ходзе выступу генеральны сакратар альянсу не абышоў увагай і пагрозы выкарыстання ядзернай зброі, якія рэгулярна гучаць з Крамля. Ён заявіў, што NATO трэба адаптаваць свае ядзерныя магчымасці і прадэманстраваць эфектыўнасць ядзернага стрымлівання ва ўмовах «небяспечнай рыторыкі» з боку Масквы. Пры гэтым ён дадаў, што ў рамках сустрэчы ў ЗША ўдзельнікі пасяджэння абмяркуюць працэс адаптацыі ядраных сродкаў да сітуацыі ў сферы бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках