25 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Расеі цяпер будуць вызначаць курсы еўра і даляра

12
Як у Расеі цяпер будуць вызначаць курсы еўра і даляра

ЗША нанеслі ўдар па Маскоўскай біржы.

У сувязі з увядзеннем ЗША абмежавальных захадаў у дачыненні да Групы «Маскоўская біржа» ў Расеі прыпыняецца правядзенне біржавога гандлю і разлікі паставачных інструментаў у далярах ЗША і еўрах. Пра гэта 12 чэрвеня паведамілі ў «Маскоўскай біржы».

Як паведамілі ў Банку Расеі, угоды з далярам ЗША і еўрам будуць ажыццяўляцца на пазабіржавым рынку.

Для вызначэння афіцыйных курсаў даляра ЗША і еўра да расейскага рубля Банк Расеі будзе выкарыстоўваць банкаўскую справаздачнасць і звесткі, якія паступаюць ад лічбавых платформаў пазабіржавога гандлю.

Міністэрства фінансаў ЗША 12 чэрвеня ўвяло новыя санкцыі ў сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Украіны. У санкцыйны спіс патрапілі больш за 30 фізічных асобаў і больш за 200 кампаній, уключаючы Беларусь. Сярод іншага пад санкцыі патрапілі Маскоўская біржа, Нацыянальны разліковы дэпазітарый, Нацыянальны клірынгавы цэнтр, расейская нацыянальная перастраховачная кампанія, «Газпрам інвест», АТ «СОГАЗ», АТ «СОГАЗ» «РусГазЗдабыча», ТАА «Арктык ЗПГ 1» і ТАА «Арк 3», ТАА «Нафтавы тэрмінал «Белакаменка».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках