25 кастрычнiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-памочнік Лукашэнкі знайшоў новую працу ў іншай краіне

10
Экс-памочнік Лукашэнкі знайшоў новую працу ў іншай краіне
КІРЫЛ РУДЫ

Кірыл Руды ўцёк ад дыктатара ў ААЭ.

Былы памочнік Аляксандра Лукашэнкі ў эканамічных пытаннях і экс-амбасадар нашай краіны ў Кітаі Кірыл Руды стаў дарадцам у тэхналогіях і інавацыях EurAsiaGulf, гаворыцца ў паведамленні эмірацкай кампаніі. Увагу на пасаду звярнула «Наша Ніва».

«Мы рады прадставіць вам нашага новага дарадцу, доктара Кірыла Рудога. Доктар Руды валодае багатым досведам працы ў якасці былога дарадцы прэзідэнта Беларусі (2013–2016) і былога амбасадара Беларусі ў Кітаі (2016–2020)», – паведаміла EurAsiaGulf.

Як паказана на сайце кампаніі, EurAsia Gulf служыць «платформай, якая спрыяе пашырэнню гандлёвых і інвестыцыйных магчымасцяў паміж Усходняй Еўропай, Цэнтральнай Азіяй і краінамі Рады карпарацый Персідскага заліва». Яе галоўная задача – «усебаковая» дапамога ў наладжванні справавых сувязяў для паспяховага вядзення бізнэсу ў названых краінах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках