13 лiпеня 2024, Субота, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Расейцаў зацягнулі ў пастку ў Крыме

1
Forbes: Расейцаў зацягнулі ў пастку ў Крыме

Галоўны рэсурс акупантаў вычэрпваецца.

Пасля атрымання ракет ATACMS УСУ актыўна наносяць удары па найлепшых сістэмах СПА С-400 краіны-агрэсаркі Расеі ў часова акупаваным Крыме. Знішчэнне супрацьпаветранай абароны супраціўніка адбываецца ў тым жа тэмпе, у якім вораг можа размяшчаць сістэмы на паўвостраве.

Як піша Forbes, адным з самых адчувальных удараў для РФ стаў залп з 10 ракет ATACMS па расейскай авіябазе «Бельбек» пад Севастопалем. Тады былі знішчаныя радар, дзве пускавыя ўстаноўкі ад батарэі СПА С-400 і цэлых чатыры расейскія баявыя самалёты на суседнім вайсковым аэрадроме.

Паколькі авіябаза з'яўляецца звышважнай для расейскіх ВПС і рэшткаў Чарнаморскага флоту, расейцам давялося хутка замяніць разбураныя кампаненты З-400. Але УСУ адразу ж разбамбілі новую батарэю супрацьпаветранай абароны РФ на «Бельбеку».

Гэта былі не апошнія атакі ўкраінскіх сіл на важныя аб'екты Расеі на часова акупаваным паўвостраве. УСУ агулам здолелі знішчыць, прынамсі, некалькі С-400, адну С-300, чатыры радары, два камандныя пункты і 16 пускавых установак, што пацвярджаюць аналітыкі Oryx. Аднак гэта толькі звесткі да 11 чэрвеня. Выданне сцвярджае, што страты краіны-агрэсаркі ў Крыме за наступныя дні могуць быць значна большымі.

Таму з часам «Бельбек» стаў знясільваючай пасткай для найлепшай сістэмы СПА ВПС Расеі. Бо С-400 быў распрацаваны РФ, каб мець супрацьракетны патэнцыял, але ён, відавочна, не працуе. Гэтыя батарэі сталі бескарыснымі для ваенных намаганняў супраціўніка ва Украіне, бо не могуць абараніць нават сябе.

Цяпер жа над расейцамі навісае дадатковая небяспека. Акрамя таго, што найлепшыя ўстаноўкі СПА не апраўдалі сябе, дык яшчэ і ва Украіну неўзабаве павінны прыбыць 85 знішчальнікаў F-16.

«Першыя F-16 - былыя ўзоры Даніі - павінны прыбыць ва Украіну на найбліжэйшым тыдні. Не дзівіцеся, калі спрытныя самалёты неўзабаве нанясуць удары па расейскіх базах у Крыму. Базах, чыя супрацьпаветраная абарона была стала знішчаная паслядоўнымі залпамі ракет ATACMS», - гаворыцца ў матэрыяле.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках