Беларускі рэжым дзіўна адказаў на ультыматум Пашыняна
12- 13.06.2024, 14:29
- 41,886
МЗС маўчыць, але загаварыў дыпламат з Масквы.
На вострыя заявы прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна на адрас Лукашэнкі чамусьці адказаў пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты. Адметна, што беларускае МЗС маўчыць.
«Пашыняну трэба разабрацца, яшчэ там у яго [у Ерэване] пратэсты ідуць», - сказаў Круты.
Нагадаем, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што не будзе наведваць Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Лукашэнка.
Прэм'ер-міністр Арменіі растлумачыў, што ягонае стаўленне да АДКБ можа змяніцца, калі Беларусь выйдзе з арганізацыі або калі беларускі дыктатар выбачыцца.