18 лiпеня 2024, Чацвер, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты можа ўпасці да $60 за барэль

11
Кошт нафты можа ўпасці да $60 за барэль

Свет сутыкаецца з "істотным прафіцытам".

Цэны нафты могуць упасці ў 2025 годзе, бо рынак апынецца ў сітуацыі "істотнага прафіцыту" на фоне зніжэння попыту праз укараненне электрамабіляў, падвышэння энэргаэфектыўнасці і адначасова росту здабычы па-за OPEC. Пра гэта піша CNBC са спасылкай на звесткі банка Citi. Згодна з прагнозам аналітыкаў, кошт сусветнага эталоннага гатунку Brent пачне падаць у чацвёртым квартале 2024 года і ўсталюецца на ўзроўні $60 за барэль у 2025 годзе.

Такое падзенне звязана з ростам прапановы. Паводле базавага сцэнару Citi, сусветныя запасы сырой нафты ў наступным годзе вырастуць на 1,4 млн барэляў за дзень. Пры гэтым краіны-чальцы OPEC+ нядаўна абвясцілі аб планах з кастрычніка 2024 года да верасня 2025 года паступова вярнуць на рынак 2 500 000 барэляў на дзень. Як мяркуюць аналітыкі, нават калі OPEC+ цалкам адмовіцца ад свайго плана павелічэння здабычы, на рынку ўсё адно будзе прафіцыт сумай 900 тысяч барэляў на дзень. Гэтаму будзе спрыяць рост здабычы нафты за межамі OPEC у 2025 годзе на 1,8 млн барэляў за дзень за кошт Паўночнай Амерыкі, Бразіліі і Гаяны.

Згодна з найбольш песімістычным сцэнаром Citi, кошты Brent могуць і зусім упасці ніжэй за $50 за барэль да канца наступнага года. Банк рэкамендаваў інвестарам выкарыстоўваць любое падвышэнне коштаў нафты найбліжэйшыя месяцы, каб падрыхтавацца да спаду.

Аналітыкі Citi не адзіныя, хто чакае падзення кошту нафты. З прагнозаў Deutsche Bank, Brent кпадзе ніжэй за $60 за барэль, калі OPEC+ цалкам выканае свой план павелічэння здабычы. Банк, аднак, чакае, што OPEC+ павялічыць здабычу не ў поўным аб'ёме, таму да канца 2025 кошт нафты ўпадзе да $75 за барэль.

Міжнароднае энэргетычнае агенцтва ў сваім дакладзе ў сераду, 12 чэрвеня, паведаміла, што сусветныя рынкі ў гэтым дзесяцігоддзі сутыкнуцца з буйным прафіцытам - да канца 2029 года ён чакаецца на ўзроўні 8,4 млн барэляў на дзень. У той жа час МЭА мяркуе, што спажыванне нафты ў развітых краінах працягне змяншацца. У 2023 годзе там спажывалі 46 млн барэляў за дзень, але да 2030 года, паводле ацэнак агенцтва, попыт упадзе да 43 млн барэляў. Гэта мінімум з 1991 гады.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках