Затрыманы топ-мэнэджар БЧ
46- 13.06.2024, 18:50
- 26,688
![Затрыманы топ-мэнэджар БЧ](https://i.c97.org/ai/598853/aux-head-1718293810-20240101_delfin_360.jpg)
Пры вобшуках у яго знайшлі ў тайніках звыш 3 млн даляраў.
Паводле падазрэння ў карупцыі затрымалі аднаго з кіраўнікоў Беларускай чыгункі, паведамілі 13 чэрвеня ў прэс-службе МУС.
У ведамстве расказалі, што аператыўнікі ўстанавілі "факты сістэмнага хабарніцтва пры лабіяванні інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак".
“Размова ідзе аб незаконным супрацоўніцтве з прадстаўнікамі адной з буйных беларускіх кампаній, якая забяспечвае перавозкі грузаў па тэрыторыі рэспублікі, у краінах блізкага і далёкага замежжа. Зафіксавана некалькі сустрэч, падчас якіх хабарнік атрымліваў буйныя сумы грошай. Агулам у тайніках кватэры і загараднага дома фігуранта канфіскавана звыш трох мільёнаў даляраў», - паведамілі ў МУС.
Следчымі распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва вялікай памеры.
«Цяпер праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне ўсіх фактаў злачыннай дзейнасці фігуранта. Ён арыштаваны і дае прызнальныя сведчанні», - дадалі ў МУС.
Нагадаем, на пачатку ліпеня «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміла пра затрыманне першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба. З інфармацыі ініцыятывы, гэта адбылося яшчэ 18 траўня. Як удакладнілі «Зеркалу» чыгуначнікі, інфармацыю аб магчымым затрыманні аднаго з кіраўнікоў яны атрымалі яшчэ 22 траўня, але больш за тыдзень лічылі, што гэта проста размовы.