22 снежня 2024, Нядзеля, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны G7 дасягнулі дамоўленасці ў выкарыстанні актываў РФ

3
Краіны G7 дасягнулі дамоўленасці ў выкарыстанні актываў РФ

Падрабязнасці.

Краіны G7 падчас саміту 13 чэрвеня дамагліся прагрэсу ў пытанні выкарыстання замарожаных актываў Расейскай Федэрацыі на карысць Украіны.

Як паведамляе РБК-Украіна, пра гэта заявіла прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелані.

«G7 выразна пацвердзіла гэтае абавязальніцтва, і я пацвярджаю, што мы дасягнулі палітычнага пагаднення пра вылучэнне дадатковай фінансавай падтрымкі Украіне памерам блізу 50 мільярдаў даляраў да канца года праз механізм пазыкі, для пагашэння якога могуць быць выкарыстаныя звышпрыбыткі ад расейскіх актываў, замарожаныя ў нашых юрысдыкцыях», – сказала Мелані.

Яна адзначыла, што размова ідзе не пра канфіскацыю актываў, а пра адсоткі, якія налічваюцца з часам.

«Вы выдатна разумееце, што сённяшні крок – гэта фундаментальны палітычны крок, які цяпер трэба будзе хутка вызначыць з тэхнічнага гледзішча, відавочна, беручы да ўвагі рамкі, ужо прынятыя на ўзроўні ЕЗ, але гэта нечаканы вынік, якім я асабліва ганаруся», – адзначыла яна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках