22 лiпеня 2024, панядзелак, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім будзе надвор'е ў выходныя

2
Якім будзе надвор'е ў выходныя

Прагноз на 15-17 чэрвеня.

15 чэрвеня варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць у асноўным вобласць падвышанага атмасфернага ціску, толькі на ўсходзе і паўднёвым усходзе краіны паўплывае ўплыў атмасферных франтоў. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе і паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Уначы і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +7..+13°С, па паўднёвым усходзе краіны да +15°С, максімальная ўдзень +19..+25°С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

16 чэрвеня ўночы варункі надвор'я ў асноўным будзе фармаваць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень адаб'ецца ўплыў атмасферных франтоў ад цыклону, які перамяшчаецца з Чорнага мора на паўночны ўсход Украіны. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы ў асобных раёнах па паўднёвым усходзе, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень месцамі па Гомельскай вобласці чакаюцца моцныя дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах краіны будзе згушчацца слабы туман. Удзень месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер няўстойлівы слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +7..+13°С, па паўднёвым усходзе краіны да +15°С, максімальная ўдзень +18..+25°С.

17 чэрвеня краіны застанецца пад уплывам атмасферных франтоў ад цыклону, цэнтр якога перамесціцца на Смаленскую вобласць Расеі. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Уначы і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +10..+17°С, максімальная ўдзень +18..+25°С.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках