HIMARS, IRIS-T і бранятэхніка: Нямеччына выдасць буйны пакет дапамогі Украіне
3- 14.06.2024, 14:47
- 4,060
Што ў яго ўвайшло?
Нямеччына выдала для Украіны новы пакет вайсковай дапамогі. Ён уключае ў сябе сістэмы СПА IRIS-T, рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS і танкі Leopard 1.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ўрад Нямеччыны.
Новы пакет дапамогі ўключае:
10 танкаў Leopard 1A1 і боепрыпасы да іх;
20 гусенічных машын пяхоты Marder і боепрыпасы;
зэнітна-ракетны комплекс сярэдняга радыусу дзеяння IRIS-T SLM;
зэнітна-ракетны комплекс малога радыусу IRIS-T SLS;
тры рэактыўныя артылерыйскія сістэмы HIMARS;
два мостаўкладчыкі BEAVER
дзве браняваныя інжынерныя машыны Dachs;
браняваную рамонтна-эвакуацыйную машыну Bergepanzer 2;
4 машыны размінавання Wisent 1 з запаснымі часткамі;
16 палівазапраўшчыкаў;
Таксама Нямеччына ў новым пакеце дапамогі перадасць боепрыпасы, стралковую зброю і 4 млн патронаў, сродкі для размінавання і абясшкоджвання набояў, лодкі, тры сістэмы AMPS для абароны гелікаптэраў, а таксама IT-абсталявання.