Пуцін прабрахаўся пра перамовы з таямнічым пасярэднікам
27- 14.06.2024, 14:52
- 30,374

Хто гэта быў?
Правадыр Расеі Уладзімір Пуцін абмовіўся, што ў пачатку вайны, 5 сакавіка 2022 года, у Маскву прылятаў пасярэднік Захаду для перамоў.
Як заявіў Пуцін на сустрэчы з прадстаўнікамі МЗС Расеі таямнічы пасярэднік нібыта атрымаў падтрымку Нямеччыны, Францыі і ЗША. Ён спытаў, чаму расейскае войска акупуе паўднёвыя рэгіёны Украіны, сцвярджаючы пры гэтым, што «дапамагае Данбасу».
«Мы сказалі, што не выключаем суверэнітэту Украіны за гэтымі абласцямі, калі ў Расеі застанецца наземная дарога ў Крым», - заявіў Пуцін.
Паводле версіі Пуціна, пасярэднік агучыў гэтыя ўмовы ў Кіеве, але Украіна іх нібыта адпрэчыла. Імя загадкавага візіцёра дыктатар не назваў.
Аднак на сайце Крамля 5 сакавіка 2022 года давалі справаздачу аб візіце былога прэм'ер-міністра Ізраіля Нафталі Бэнэта. Адзначалася, што Пуцін з візіцёрам абмяркоўваць «розныя аспекты сітуацыі ва Украіне».
Як піша «РИА-Новости», намеснік сакратара Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў пацвердзіў, што Бэнэт і з'яўляецца тым таемным пасярэднікам, аб якім згадаў Пуцін.