УСУ адбілі ў расейскіх акупантаў частку тэрыторый у Харкаўскай вобласці
- 14.06.2024, 15:21
- 5,892
З’явілася новая карта.
Украінскія вайскоўцы адбілі на поўначы Харкаўшчыны некаторыя пазіцыі, захопленыя расейскімі акупантамі ў траўні гэтага года, паведамляе Інстытут вывучэння вайны.
Аналітыкі з ЗША падкрэсліваюць, што ўкраінскія абаронцы распачалі контратаку дзеянні ў раёне Глыбокага Харкаўскай вобласці. Таксама УСУ дабіліся лакальных поспехаў і ў Ваўчанску.
«13 чэрвеня ўкраінскія сілы вярнулі страчаныя пазіцыі паўночней ад Харкава на фоне працяглых расейскіх наступальных аперацый на Поўначы Харкаўскай вобласці», - адзначаюць у ISW.
Таксама апублікаваныя геалакаваныя кадры, на якіх можна ўбачыць, што УСУ ў выніку вокамгненных кантрудараў адбілі пазіцыі ўздоўж ветраахоўнай паласы паўднёва-ўсходней ад Глыбокага.
Вядома, што наступ УС РФ на Поўначы Харкаўшчыны забуксаваў, аднак краіна-агрэсарка пакуль не адмовілася ад планаў рушыць наперад да абласнога цэнтра, каб абстрэльваць яго з рулевай артылерыі.