20 лiпеня 2024, Субота, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі з аўтобусаў дабраліся і да мяжы з Літвой

1
Чэргі з аўтобусаў дабраліся і да мяжы з Літвой

Колькі даводзіцца чакаць?

Калі да чэргаў з аўтобусаў на беларуска-польскай мяжы беларусы ўжо прывыклі, то для літоўскага кірунку гэта не стандартная сітуацыя. Некаторыя стаяць на мяжы ўсю ноч, зазначае «Наша ніва».

Выезд з затрымкай амаль на 5 гадзін

Падарожнікі, якія 13 чэрвеня ехалі з Вільні ў Менск, кажуць, што аўтобус адправіўся з віленскага вакзала на чатыры гадзіны пазней за расклад.

«Калі аўтобус дабраўся да пункта пропуску «Меднікі — Каменны Лог», то мы ўбачылі, як 6-7 аўтобусаў былі на літоўскім баку і яшчэ тры на беларускім», — дзеляцца ўражаннямі пасажыры. Раней яны такога ніколі не бачылі.

Пры гэтым у бок Беларусі аўтобус пераехаў мяжу менш як за дзве гадзіны.

Гэта ў некалькі разоў хутчэй, чым з Беларусі ў Літву. Цягам апошніх дзён найлепшы вынік, якім дзеляцца падарожнікі ў спецыяльных чатах, — 9-10 гадзін з Менска да Вільні. Так было 12 чэрвеня.

Час праходжання павялічваецца штодня

Учора час чакання на беларуска-літоўскай мяжы быў большы. Шлях ад Менска да Вільні займаў ужо блізу 14-15 гадзін. Карыстальнікі прыгранічных чатаў з сумам успамінаюць, як яшчэ месяц таму з Менска да Вільні можна было дабрацца за 5-6 гадзін.

Некаторыя зазначаюць, што сітуацыя моцна пагоршылася пасля 3 чэрвеня, калі Літва ўвяла абмежаванні на правоз прадуктаў з Беларусі.

Падарожнікі, якія а 00:30 выехалі з Менска, адзначалі, што ў чарзе з аўтобусаў правялі ўсю ноч на беларускім баку.

16 гадзін зараз замест 6-ці раней

Карыстальнікі адзначаюць, што чарга рухаецца на адзін аўтобус прыблізна раз на паўтары гадзіны.

Аўтобус, які сёння а 00:30 выехаў з Менска, прыбыў у Вільню а 16:30. Гэта значыць, шлях заняў роўна 16 гадзін.

Характэрна, што ў чаце дастаткова людзей, якія праз спазненне спрабуюць тэрмінова набыць або прадаць квіткі. Многія выкарыстоўваюць Вільню як горад для вылеты з аэрапорта або перасадкі на іншыя аўтобусы, якія едуць далей на Захад.

Адзначым, што ў параўнанні з пунктам пропуску «Брэст» чэргі з аўтобусаў у «Каменным Логу» не такія вялікія, таму на сайце ДПК не адлюстроўваюцца, бо яны ўмяшчаюцца ў зоне чакання і непасрэдна на самой тэрыторыі пунктаў пропуску. Таму адсутнасць чаргі ў справаздачы ДПК яшчэ не азначае, што яе зусім няма.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках