20 лiпеня 2024, Субота, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову расейцаў падрыхтаваліся да сусветнай вайны і разлічваюць на перамогу над ЗША

61
Больш за палову расейцаў падрыхтаваліся да сусветнай вайны і разлічваюць на перамогу над ЗША

Апытанне.

Больш за палову расейцаў (57%) вераць у магчымасць пачатку новай сусветнай вайны. Гэта паказала апошняе апытанне даследчай групы Russian Field.

Галоўным супраціўнікам Расеі ў патэнцыйным глабальным канфлікце 71% рэспандэнтаў назвалі ЗША. Таксама ў гэты спіс патрапілі Вялікая Брытанія (40%), Францыя (39%), Нямеччына, Польшча і краіны Балтыі. Украіну ў якасці супраціўніка бачаць толькі 12%.

Пры гэтым асноўнымі хаўруснікамі Расеі ў сусветнай вайне апытаныя назвалі Кітай (58%), Беларусь (48%), Іран (21%) і КНДР (20%).

У перамозе Расеі або кааліцыі з удзелам Расеі ўпэўненыя 64% рэспандэнтаў. У перамозе ЗША і «калектыўнага Захаду» перакананыя 6%. Яшчэ 18% мяркуюць, што ніводны з бакоў не зможа перамагчы ў глабальным супрацьстаянні.

Як адзначаюць сацыёлагі, аб перамозе Расеі ў сусветнай вайне часцей за ўсё заяўляюць расейцы без вышэйшай адукацыі, малазабяспечаныя і жыхары малых гарадоў.

Адначасова з гэтым пераважная большасць расейцаў (76%) не падтрымліваюць ужыванне ядзернай зброі, нават калі яна спатрэбіцца для перамогі. У параўнанні з мінулым годам колькасць праціўнікаў ядзернага ўдару вырасла на 2%. Аднак на столькі ж - да 18% - павялічылася колькасць тых, хто ўважае выкарыстанне ядзернай зброі дапушчальным.

Часцей за іншыя за нанясенне ядзернага ўдару выказваюцца ваяўніча настроеныя мужчыны ва ўзросце, старэйшым за 60 гадоў. Як правіла, яны ўважаюць пастанову пачаць вайну ва Украіне за правільную.

Апроч гэтага апытанне паказала рост даверу расейцаў да вайсковай прапаганды: год таму афіцыйнай інфармацыі верылі і не верылі роўныя групы рэспандэнтаў (47% і 46%), але цяпер прапагандзе давяраюць 53% супраць 40% тых, хто не давярае. Апытанне Russian Field праводзілася праз тэлефон з 23 траўня да 2 чэрвеня сярод 1617 рэспандэнтаў.

Дыктатар РФ Уладзімір Пуцін раней не выключаў пачаткі трэцяй сусветнай вайны ў выпадку сутыкнення Расеі і краін NATO. Аднак пры гэтым ён адзначаў, што «ў гэтым наўрад ці хто-небудзь зацікаўлены». Да гэтага Пуцін заяўляў, што ў новым глабальным канфлікце не будзе пераможцаў. У тым ліку не атрымаюць перамогу і ЗША.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках