18 чэрвеня 2024, aўторак, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі атакавалі найбуйнейшы хімічны камбінат у Растоўскай вобласці РФ

2
Беспілотнікі атакавалі найбуйнейшы хімічны камбінат у Растоўскай вобласці РФ

Палёт дронаў паказалі на відэа.

У Растоўскай вобласці (Расейская Федэрацыя) другую ноч запар працавалі сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны праз атакі беспілотнікаў. Выбухі былі чуваць у раёне Каменска-Шахцінскага.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram губернатара Растоўскай вобласці Васіля Голубева.

Са слоў расейскага чыноўніка, падчас адбіцця атакі дронаў нібыта было збіта «некалькі БПЛА». А адбылося гэта блізу а чацвёртай гадзіне па мясцовым часе.

«Абломкі дронаў ўпалі на тэрыторыю прампляцоўкі», – сцвярджае ён.

Губернатар дадае, што папярэдне «ў нежылым будынку пашкоджана шкленне», і што ніхто не пацярпеў.

Між тым у сеціве былі абнародаваныя кадры, на якіх быццам бы паказаны момант, як адзін з беспілотнікаў пралятае над горадам Каменск-Шахцінскі.

Мэтай мог быць «Камбінат «Каменскі»

Варта адзначыць, што ў Каменску размешчана прадпрыемства «Камбінат «Каменскі», які называюць адным з найбуйнейшых у гэтым рэгіёне РФ хімічных прадпрыемстваў.

На гэтым камбінаце, паводле апублікаваных раней у СМІ звестак ЦРУ яшчэ з 2011 года, была вытворчасць кампазітнага паліва для ракетных рухавікоў для балістычных ракет на цвёрдым паліве РТ-2 і размяшчэнне выпрабавальных установак.

Раней расейскае выданне Astra пісала, што ў красавіку падчас нападу дронаў у Растоўскай вобласці праз удары беспілотнікаў ужо быў пашкоджаны будынак прадпрыемства «Камбінат «Каменскі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках