18 чэрвеня 2024, aўторак, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У порт Кубы прыбылі вайсковыя караблі Канады і ЗША

5
У порт Кубы прыбылі вайсковыя караблі Канады і ЗША

Следам за расейскімі фрэгатам і падлодкай.

У порт Гаваны на Кубе следам за расейскімі ракетным караблём і падлодкай прыбылі патрульны карабель ВМС Канады і хуткаходная падводная лодка ЗША. Краіны сцвярджаюць, што візіты былі запланаваныя загадзя, піша Reuters.

Амаль адначасовае прыбыццё расейскіх, канадскіх і амерыканскіх суднаў на Кубе стала напамінам пра "старую напружанасць часоў Халоднай вайны і напружаныя сувязі паміж Расіяй і заходнімі краінамі" праз вайну ва Украіне, гаворыцца ў матэрыяле Reuters. Хаця ЗША і Канада заяўлялі, што расейскія караблі на Кубе не нясуць пагрозы.

Фрэгат РФ "Адмірал Гаршкоў" і атамная падводная лодка Казань прыбылі ў Гавану 12 чэрвеня, пасля правядзення вучэнняў у Атлантычным акіяне.

Канадскае патрульнае судна Margaret Brooke увайшло ў Кубу 14 чэрвеня. Канадскае аб'яднанае аператыўнае камандаванне назвала гэты візіт "наведваннем порта на знак прызнання даўніх двухбаковых дачыненняў паміж Канадай і Кубай". Канадскі дыпламат сцвярджае, што гэта не звязана з прыбыццём расейскіх суднаў.

Некалькі гадзін раней Паўднёвае камандаванне ЗША паведаміла, што хуткасная падводная лодка Helena прыбыла ў заліў Гуантанама, вайсковую-марскую базу ЗША на краі выспы — прыкладна на 850 км на паўднёвы ўсход ад Гаваны.

"Месцазнаходжанне і транзіт судна былі запланаваны загадзя", – паведаміла Паўднёвае камандаванне ў сацсетцы X.

Порт Гаваны размешчаны за 160 км ад амерыканскага Кі-Уэста, дзе знаходзіцца авіябаза ВМС ЗША.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках